Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Моладзевая дыялогавая пляцоўка

Дата: 14 декабря 2020 в 11:13, Обновлено 14 декабря 2020 в 22:28
Автор: Гурин Н. В.
66 просмотров

13 снежня адбылася Моладзевая дыялогавая пляцоўка з удзелам членаў Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным савеце дэпутатаў.

Адбылася Моладзевая дыялогавая пляцоўка з удзелам членаў Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным савеце дэпутатаў.

У ходзе яе работы сумесна з маладымі парламентарыямі Гродзеншчыны актуальныя пытанні рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі абмеркавалі намеснік Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Дружыніна А.С., намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубай А.У. і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Абрамчык Р.Ю.

Базай для работы пляцоўкі абраны "Музей "Замкавы комплекс "Мір"". Абмеркавалі пытанні, якія хвалююць моладзь рэгіёна, унеслі прапановы для разгляду на Усебеларускім сходзе, падвялі вынікі работы абласнога парламента, рэалізацыі моладзевых ініцыятыў ва ўстановах адукацыі Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў у 2020 годзе, вызначылі этапы ўкаранення ініцыятыў абласнога, рэспубліканскага ўзроўню і планы на 2021 год, а таксама фармат супрацоўніцтва маладых парламентарыяў Гродзенскай вобласці і асобных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Акрамя рабочай сустрэчы незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія па экспазіцыях Музея "Замкавы комплекс "Мір"".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.