Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Апісанне мадэлі

Дата: 5 января 2023 в 20:25, Обновлено 5 января 2023 в 21:58
Автор: Камера Л. Н.

Інавацыйная мадэль складаецца з сямі модуляў, якія прадстаўлены графічна. Кожны з кампанентаў накіраваны на вырашэнне асноўных задач: паэтапнае ўкараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, развіццё этнакультурных кампетэнцый вучняў.

Этнакультурныя адукацыйныя тэхналогіі

  1. Тэхналогіі вывучэння рэлігіёзных прадстаўленняў народа
  2. Тэхналогіі вывучэння этнапсіхалагічных асаблівасцей народаў
  3. Тэхналогіі вывучэння этнапедагагічных светапоглядаў народаў
  4. Тэхналогіі вывучэння музычнай культуры народаў
  5. Тэхналогіі вывучэння элементаў нацыянальнай сімволікі
  6. Тэхналогіі вывучэння нацыянальнага касцюма
  7. Тэхналогіі навучання святам, звычаям, абрадам, рытуалам
  8. Тэхналогіі навучання фальклорнай творчасці
  9. Тэхналогіі навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
  10. Тэхналогіі навучання танцавальнай культуры народаў
  11. Тэхналогіі навучання праектна-даследчай дзейнасці
  12. Тэхналогіі вывучэння нацыянальнай кухні

Рэалізацыя мадэлі накіравана на выкананне навучальнай, даследчай, развіццёвай, выхаваўчай і сацыяльнай функцый.

Навучальная функцыя – набыццё, пашырэнне і замацаванне ведаў і ўменняў вучняў у галіне культуры і духоўнай спадчыннасці народа праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

Даследчая функцыя – творчы працэс сумеснай дзейнасці двух суб’ектаў (настаўніка і вучня) па пошуку невядомага, у ходзе якога адбываецца трансляцыя культурных каштоўнасцей, вынікам якой з’яўляецца фарміраванне светапогляду.

Развіццёвая функцыя – фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці.

Выхаваўчая функцыя – выхаванне грамадзянскіх адносін да гісторыі роднага краю, духоўных і культурных каштоўнасцей свайго народа, нацыянальных традыцый як часткі сусветнай культуры, забеспячэнне пераемнасці як неабходнай умовы стварэння новага патэнцыялу этнічнай культуры.

Сацыяльная функцыя – забеспячэнне і ўзаемадзеянне, узаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур ва ўмовах асобнага рэгіёна.

Асноўнымі накірункі работы 

Работа з вучнямі:

  • урокі беларускай і рускай мовы і літаратуры, гісторыі, мастацтва (сусветнай мастацкай культуры), працоўнага навучання;
  • вывучэнне твораў беларускай літаратуры ў кантэксце вывучэння гістарычных і культурных каштоўнасцей беларускага народа;
  • удзел у творчых конкурсах па праблеме этнакультурнага выхавання;
  • экскурсійная дзейнасць (музей-сядзіба Акінчыцы і сядзіба Альбуць, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, музей-сядзіба “Мірскі пасад”, Карэліцкі раённы краязнаўчы музей, аграсядзіба Салдатавых па іконапісу і саломцы, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Керам-дэкор”, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, царква Свв. апп. Пятра і Паўла в.Вялікія Жухавічы, прыватны музей “Мірскі пасад”, ААТ “Карэлічы-лён”, дом-музей А.Міцкевіча г.Навагрудак, замкавы комплекс “Мір”, УА “Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж” (батлейка), пакой Баявой Славы ДУА “Лукская сярэдняя школа”, дварцова-замкавы комплекс “Нясвіжскі замак”);
  • правядзенне цыкла фальклорных і каляндарна-абрадавых свят (“Масленіца”, “Каляды”, вячоркі, “Дзяды”, “Гуканне вясны”, “Саракі”, “На Купалле сонца йграла”, “Яблычны спас”, абрад “Каледаванне”);
  • правядзенне класных гадзін да дня беларускага пісьменства і ў рамках тыдня роднай мовы (завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства”, вусны часопіс “Да слова спрадвеку з любоўю і павагай”, завочнае падарожжа “У царстве кніжкі беларускай”, турнір “Знаўцы роднага слова”, гульня “Родным словам даражу”, конкурс творчых работ “Роднай мове прысвячаю”, конкурс чытальнікаў вершаў “Родная мова з намі”, гульня “Нам засталася ў спадчыну”, паэтычны чэлендж “Мова”, абласны дыктант “Музей паэта”, турнір “З любоўю да роднай мовы”, літаратурная гасцінная “Роднаму слову – прызнанне ў любові”, конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў “Гучы, роднае слова”);
  • дзейнасць клубаў “Спадчына”, “Гаспадыні”, “Вытокі”, “Беларускасць ва ўсім”;
  • работа факультатываў “Вытокі роднай мовы”, “Асновы праваслаўнай культуры”, “Гэты загадкавы старажытны свет”, “Мастацкае тачэнне драўніны”, “Падагульняючы факультатыўны курс па беларускай мове”, “Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі Беларусі”, “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Беларускія землі ад старажытнасці да ХІІІ стагоддзя”, “Сакрэты словазмянення і формаўтварэння”, “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”;
  • арганізацыя выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
  • удзел у навукова-практычных канферэнцыях, пошукава-даследчых акцыях, конкурсах (“Гісторыя Перамогі ў маёй сям’і”, “Не меркне летапіс Перамог”, “Шлях да пазнання”, “З міру па нітцы”, “Край Гарадзенскі”).
  1. Работа з педагогамі:
  • актыўнае выкарыстанне форм і метадаў пазакласнай дзейнасці (турыстычныя паездкі, удзел у праектах, экскурсіі этнакультурнай накіраванасці);
  • працяг работы творчай групы педагогаў-наватараў;
  • прымяненне камп’ютарных тэхналогій, сеткі Інтэрнет (пошук матэрыялаў этнакультурнай накіраванасці);
  • правядзенне з удзельнікамі праекта кансультацый, семінараў, лекцый па праблеме этнакультурнага выхавання;
  • удзел у творчых конкурсах этнакультурнай накіраванасці;
  • публікацыі матэрыялаў удзельнікаў інавацыйнага праекта па выніках інавацыі;
  • разгляд на педагагічных саветах і метадычных аб’яднаннях ступені ўкаранення інавацыі;
  • правядзенне з удзельнікамі праекта лекцый, семінараў, кансультацый па праблеме этнакультурнага выхавання удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • распрацоўка  метадычных і дыдактычных матэрыялаў і рэкамендацый для арганізацыі работы па этнакультурным выхаванні.
  1. Работа з законнымі прадстаўнікамі вучняў:
  • азнаямленне законных прадстаўнікоў са зместам інавацыйнага праекта і прыцягненне бацькоўскай грамадскасці да сумеснай работы па яго рэалізацыі;
  • бацькоўскія сходы, лекторыі;
  • удзел законных прадстаўнікоў у мерапрыемствах праекта: сумеснае правядзенне акцый, арганізацыя паходаў і экскурсій;
  • круглы стол “Роля сям’і ў развіцці этнакультурнай сацыялізацыі дзіцяці”;
  • трэнінг “Стылі сямейнага выхавання і іх роля ў станаўленні асобы дзіцяці”;
  • трэнінгавы занятак “Псіхолага-педаганічныя ўмовы патрыятычнага выхавання ў сям’і”;
  • адкрытая размова “Духоўнае жыццё ў сям’і”;
  • удзел законных прадстаўнікоў у фальклорных і каляндарна-абрадавых святах.

         Змест работы з сацыяльнымі партнёрамі:

  • ажыццяўленне асветніцкай дзейнасці сярод законных прадстаўнікоў і педагогаў па пытаннях этнакультурных традыцый беларускага народа;
  • рэкамендацыі па распрацоўцы метадычных матэрыялаў (выхаваўчых планаў, сцэнарных распрацовак і інш);
  • сумеснае правядзенне фальклорных і каляндарна-абрадавых свят.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.