ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ
Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па прад'яўленні заяўнікам дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (даверанасць, рашэнне суда і інш.).Кіраўнікі, якія праводзяць асабісты прыём, маюць права адмовіць у асабістым прыёме, калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго, альбо калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена.
Калі вырашэнне пытання, якое змяшчаецца ў звароце, не адносіцца да кампетэнцыі ўстановы адукацыі, грамадзяніну тлумачыцца, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму трэба звярнуцца для вырашэння выкладзенага пытання.
У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца грамадзянінам у пісьмовай форме. Пісьмовыя звароты грамадзян разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Па рашэнні кіраўніцтва пры правядзенні прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымка), пра што заяўнік павінен быць інфармаваны да пачатку асабістага прыёму.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.