Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музей адукацыі

Дата: 4 июня 2015 в 15:16, Обновлено 9 февраля 2020 в 20:41

Гісторыя адукацыі Карэліцкага раёна

Карэліцкі раён

У 1940 г. Карэлічы сталі раённым цэнтрам  Баранавіцкай вобласці. Да лістапада 1940 г. раён лічыўся Валеўкаўскім, 25 лістапада быў перайменаваны ў Карэліцкі. Раён быў падзелены на 14 сельсаветаў: Валеўкаўскі, Вялікакосіцкі, Варанчанскі, Дальнаруцкі, Запольскі, Карэліцкі, Малюшыцкі, Машэвіцкі, Міратыцкі, Асташынскі, Райцаўскі, Руткавіцкі, Цырынскі, Ятраўскі.

На 25 сакавіка 1940 года у раёне налічвалася 10 няпоўных сярэдніх школ (з іх 1 руская і 1 яўрэйская) і 68 пачатковых школ (з іх 1 польская, 1 руская).

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнічала 7 партызанскіх брыгад, Карэліцкі падпольны райком КП(б)Б, Карэліцкі падпольны райком ЛКСМБ, выдавалася газета “Чырвоны партызан” – орган Карэліцкага райкома КП(б)Б.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ужо ў 1940 г.  у Карэліцкім раёне працавалі 23 млыны, спіртзавод у Варончы, 5 майстэрань, цырульня, мылаварні. Выдавалася раённая газета “Красное знамя”.

Па стану на 1 жніўня 1945 г. у Карэліцкім раёне налічвалася 54 школы: пачатковых - 47, няпоўных сярэдніх - 6, сярэдніх - 1.

У 1948 – 1950 гг. была праведзена калектывізацыя, утворана 13 узбуйненых калгасаў.

3 8 студзеня 1954 г. Карэлічы сталі раённым цэнтрам Гродзенскай вобласці.

17 снежня 1956 г. да Карэліцкага раёна быў далучаны Мірскі.

25 снежня 1962 г. Карэліцкі раён быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Навагрудскага раёна.

6 студзеня 1965 г. раён быў адноўлены.

Старшыні Карэліцкага райвыканкама

Ярмольчык (імя і імя па бацьку не захавалася ў архівах) – да чэрвеня 1941г.

Лапацкі Сямён Дзмітрыевіч – ліпень 1944 – жнівень 1945г.

Шашкін Канстанцін Феапонтавіч – жнівень 1945 – жнівень 1947г.

Пахолак Іван Георгіевіч – жнівень 1947 – жнівень 1950г.

Філіпаў Аляксандр Аляксеевіч – жнівень 1950 – сакавік 1955г.

Качкоў Пётр Васільевіч – сакавік 1955 – снежань 1956г.

Падабаеў Пётр Кузьміч – снежань 1956 – жнівень 1960г.

Міцкевіч Валянцін Іванавіч – жнівень 1960 – снежань 1962г.

Шыхавец Мікалай Сяргеевіч – студзень 1965 – жнівень 1966г.

Зімнавода Казімір Іосіфавіч – жнівень 1966 – май 1975г.

Базевіч Іван Аляксандравіч – май 1975 – лістапад 1980г.

Вырко Яўген Мікалаевіч – лістапад 1980 – люты 1985г.

Пахолак Мікалай Аляксандравіч – люты 1985 – кастрычнік 1985г.

Альфяровіч Ян Эдмундавіч – кастрычнік 1985 – красавік 1997г.

Шматко Іван Міхайлавіч – чэрвень 1997 – 2007г.

Шайбак Віктар Леанідавіч – працуе з 2007г.

Мірскі раён

Мірскі раён быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года, уваходзіў у склад Баранавіцкай вобласці. Ён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняваслабодскі, Скорыцкі, Вялікаслабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. У райцэнтры Мір быў арганізаваны гарсавет. 

 Вясной 1940 г. працавала 11 НСШ (з іх 1 яўрэйская), 30 пачатковых школ; 10 клубаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мірскага раёна дзейнічала 4 партызанскія брыгады, Мірскі падпольны райком КП(б)Б, Мірскі падпольны райком ЛКСМБ, выдавалася газета “Сцяг свабоды” – орган Мірскага райкома КП(б)Б.

У Мірскім раёне ў перыяд акупацыі і ў час адступлення фашысцкіх захопнікаў былі разбураны і спалены ўсе прадпрыемствы. У студзені 1945 г. у раёне ўжо дзейнічалі спіртзавод у Міры, 2 маторныя млыны, 4 вадзяныя млыны, швейная, ганчарная і абутковая арцелі.  Выдаецца раённая газета “Сцяг свабоды”.

Па стану на 1 жніўня 1945 г. у Мірскім раёне налічвалася 34 школы: пачатковых – 27, няпоўных сярэдніх – 6, сярэдніх – 1.

У 1948 – 1950 гг. была праведзена калектывізацыя, утворана 14 узбуйненых калгасаў.

8 студзеня 1954 г. перастала існаваць Баранавіцкая вобласць, і Мірскі раён стаў часткай Гродзенскай вобласці.

17 снежня 1956 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мірскі раён быў ліквідаваны, і яго тэрыторыя перададзена ў склад Карэліцкага раёна.

Старшыні Мірскага райвыканкама

Скараходкін Канстанцін Кузьміч – да чэрвеня 1941г.

Жалезняковіч Павел Арсеньевіч – ліпень 1944 – лістапад 1949г.

Пархоўчанка Іван Ягоравіч – студзень 1950 – верасень 1951г.

Ніканаў Аляксей Барысавіч – кастрычнік 1951 – сакавік 1953г.

Дзятлаў Васіль Еўтропавіч – сакавік 1953 – снежань 1956г.

Гісторыя школ раёна

Карта

Спіс настаўнікаў, атрымаўшых званне "Заслужаны настаўнік" 

Настаўнікі, атрымаўшыя званне "Заслужаны настаўнік"

Спіс выдатнікаў адукацыі БССР і РБ

Выдатнікі адукацыі БССР і РБ

Спіс выдатнікаў адукацыі СССР

Выдатнікі адукацыі СССР

Спіс дэлегатаў настаўніцкіх з'ездаў

Дэлегаты настаўніцкіх з'ездаў

Спіс настаўнікаў, атрымаўшых званне “Педагог-майстар”

Педагогі-майстры

Спіс загадчыкаў аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама

Загадчыкі аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама

Лаурэаты прэміі імя І.Дамейкі

Лаурэаты прэміі імя А.Дубко

Лаурэаты прэміі Фонда Міра

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.