Аб арганізацыі прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Парадак прыёму (залічэння) дзяцей у I класы УАСА рэгламентуецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей - Кодэкс аб адукацыі), Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322 (далей - Палажэнне аб УАСА), Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285.
У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы замацоўваюць за пачатковай школай, базавай школай, сярэдняй школай, гімназіяй (для атрымання агульнай базавай адукацыі) тэрыторыю адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі ў мэтах забеспячэння грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі, роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, доступу да яе атрымання (далей - мікрараён).
Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) у I класы названых УАСА маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай установы адукацыі. У прыёме (залічэнні) дзіцяці, якое пражывае ў мікрараёне УАСА, можа быць адмоўлена толькі з прычыны адсутнасці ў ім свабоднага месца. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці незалежна ад месца іх жыхарства.
У адпаведнасці з пунктам 72 Палажэння аб УАСА, прыём дакументаў для залічэння ў I класы УАСА дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне, неабходна ажыццяўляць з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння ў I класы УАСА дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне, дакументы могуць быць пададзены з 16 па 28 жніўня.
Прыём (залічэнне) у I класы УАСА ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якія ўстанаўліваюцца рашэннем заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса аб адукацыі.
Звяртаем увагу, што прыём (залічэнне) дзяцей ва УАСА ажыццяўляецца па дасягненні імі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з больш позняга ўзросту. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе (пункт 3 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі).