Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

28 студзеня 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: "Беларуская навука: у нагу з часам".

Дата: 28 января 2021 в 16:14, Обновлено 22 февраля 2021 в 21:05
179 просмотров

  28 студзеня 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: "Беларуская навука: у нагу з часам".

З метадычнымі рэкамендацыямі па правядзенні мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – можна азнаёміцца тут.  

Мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі, можна скачаць тут.  

Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны тут.

  Пасяджэнні праходзілі ў кожным класным калектыве.

   У ходзе рэалізацыі КРОКУ 1 вучні атрымалі тэматычную інфармацыю ў суправаджэнні прагляда мультымедыйнай прэзентацыі, рэкамендаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: "Беларуская навука - фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы", "Навука - важная ўмова дасягнення Мэт устойлівага развіцця", "Нашчадкам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць".

   На другім этапе КРОК 2 "Мы разважаем" было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай на першым этапе. У фокусе абмеркавання: эканоміка ведаў, сацыяльна-эканамічнае развіццё, інавацыйныя тэхналогіі, навуковыя распрацоўкі, вынікі навуковых даследаванняў, прыярытэтныя накірункі развіцця інавацый ў краіне, даследаванні, арыентаваныя на канкрэтныя запыты прамысловасці і іншыя галіны эканомікі, расшырэнне кругагляду айчыннай навукі, тэхнічны прагрэс, сацыяльны прагрэс, грамадзянская пазіцыя, пачуццё гонару за вучоных Беларусі, асэнсаванне каштоўнасці навукі на прыкладзе адкрыццяў беларускіх вучоных; Мэты ўстойлівага развіцця; павышэнне цікавасці да вучэбнай дзейнасці, значымасць навуковых адкрыццяў для паўсядзённага жыцця, народнае адзінства, роўныя магчымасці, творчыя здольнасці, самаадукацыя і самаразвіццё, талент, адоранасць, навукова-даследчая дзейнасць вучняў, даследчыя ўменні, упартасць у дасягненні мэты, фарміраванне пазнаваўчага інтарэса да розных галін навукі. жадання пазнаваць акружаючы свет, цікавасці да вучэбных прадметаў, якія вывучаюцца ў школе; удасканаленне ўменняў і навыкаў самастойнай творчай даследчай дзейнасці ў галінах навукі, якія цікавяць.

                                                                    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.