Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У суботу ў цэнтры аграгарадка Вялікія Жухавічы праведзена свята Масленіца.

Дата: 13 марта 2021 в 16:46, Обновлено 15 марта 2021 в 12:44
Автор: Гурин Н. В.
84 просмотра

На пляцоўцы перад Домам культуры было шматлюдна, гучалі песні і навокал разносіліся апетытныя пахі — вёска святкавала Масленіцу. Нашы продкі верылі: Масленіца вясну сустракае, і чым больш спячэш бліноў — гэтых румяных сімвалаў сонца — тым больш шчасця паклічаш у дом. Нездарма Масленку завуць Шырокай: свята прайшло шумна і весела — са спевамі, танцамі, шырокім карагодам і, канечне ж, блінамі.

Праведзена тэатралізаванае прадстаўленне, дзе прынялі ўдзел вучні ўстановы адукацыі, работнікі Жухавіцкага Дома культуры, "Закрытыя твары" Ярэміцкага Дома культуры, "Цырынскія музыкі". Госці змаглі пачаставацца блінамі, кашаю ды чаем. Падсілкаваўшыся, дзеці і дарослыя прымалі ўдзел у конкурсах і спартыўных гульнях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.