Музей дзяржаўнай установы адукацыі
“Жухавіцкая сярэдняя школа”
Гісторыка-краязнаўчы музей Дзяржаўнай установы адукацыі “Жухавіцкая сярэдняя школа” быў створаны на аснове рашэння Жухавіцкага выканкама ад 21. 08. 1990 года.
Асноўныя задачы музея
- фарміраванне выхаваўчага асяроддзя па развіццю у вучняў беражлівых адносін да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх продкаў;
- пошук, збор, захаванне дакументаў, матэрыялаў, рэчаў, звязаных з гісторыяй вёскі Жухавічы, гістарычнымі падзеямі розных эпох;
- развіццё інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей вучняў сродкамі музейнай педагогікі праз далучэнне іх да музейнай работы.
Пастаянная экспазіцыя музея знаходзіцца ў асобным памяшканні агульнай плошчай 116 кв. м.
У фондах музея знаходзіцца 395 экспанатаў асноўнага фонда і 200 – дапаможнага.