Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі эфектыўнасці вынікаў інавацыйнай дзейнасці
Крытэрыі |
Паказчыкі |
Інструментарый |
І ступень агульнай сярэдняй адукацыі |
||
Кагнітыўна-пазнавальны (ведавы) крытэрый |
Веды пра этнакультуру беларусаў |
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў |
Ступень адэкватнасці (правільнасць) і паўната аб’ёму ведаў |
||
Эмацыянальна-матывацыйны крытэрый |
Эмацыянальны водгук, цікавасць да з’явы этнакультуры |
Колькасныя паказчыкі (удзел у мерапрыемствах) |
Фіксацыя водгуку па знаку (падабаецца, не падабаецца) і асмысленні (чаму?), цікавасць (пасіўная, эпізадычная, пастаянная, актыўная); матывацыя: няўстойлівая, спантанная, устойлівая |
||
Аксіялагічны (каштоўнасна-арыентаваны) крытэрый |
Разуменне каштоўнасцей этнакультуры |
Анкетаванне, маніторынг |
Прызнанне каштоўнасці відаў, элементаў, маральных, ідэйна-сэнсавых асноў этнакультуры |
Творчыя работы этнаграфічнага характару |
|
Дзейнасны крытэрый |
Дзейнасны вопыт культуралагічнай адпаведнасці паводзін, захаванне норм этнаэтыкету, талерантная пазіцыя ва ўзаемаадносінах |
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы |
Наяўнасць вопыту, ступень яго развіцця ў побыце, на свяце, у абрадзе, ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, з людзьмі старэйшага і малодшага ўзросту |
||
Творчы |
Вопыт творчасці ў этнакультурнай традыцыі ў сучасных формах, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі іншых этнасаў |
Колькасныя паказчыкі (удзел у творчых аб’яднаннях), творчыя работы |
Стварэнне варыянтаў тэкстаў, напеваў, элементаў харэаграфіі, дзеянні на аснове ведаў і валодання традыцыйнымі формамі |
||
ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі |
||
Кагнітыўна-пазнавальны (ведавы) крытэрый |
Сістэма ведаў пра этнакультуру, яе марфалогію, функцыі |
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў |
Ступень адэкватнасці (правільнасць) і паўната аб’ёму ведаў |
||
Эмацыянальна-матывацыйны |
Эмацыянальны водгук, цікавасць да з’явы этнакультуры, неабходнасць больш даведацца і засвоіць вобразы ў працэсе адукацыі і самаадукацыі |
Колькасныя паказчыкі (удзел у мерапрыемствах) |
Фіксацыя водгуку па асэнсаванні, цікавасць (пасіўная, эпізадычная, пастаянная, актыўная); матывацыі: няўстойлівая, спантанная, устойлівая |
||
Аксіялагічны (каштоўнасна-арыентаваны) |
Разуменне каштоўнасцей этнакультуры, адносіны і ўсведамленне яе каштоўнасцей і пераемнасці ў развіцці культуры |
Анкетаванне, маніторынг |
Прызнанне каштоўнасці відаў, элементаў, маральных, ідэйна-сэнсавых асноў этнакультуры, здольнасць абнавіць свае адносіны і разуменне этнакультурных каштоўнасцей |
Творчыя работы этнаграфічнага характару |
|
Дзейнасны крытэрый |
Дзейсны вопыт культуралагічнай адпаведнасці паводзін, свядомае выкарыстанне норм этнаэтыкету, аб’ектыўная і талерантная пазіцыя ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі і людзьмі старэйшага ўзросту |
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы |
Наяўнасць вопыту, ступень яго развіцця ў побыце, на свяце, у абрадзе, ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, з людзьмі старэйшага і малодшага ўзросту |
||
Творчы |
Вопыт творчасці ў этнакультурнай традыцыі ў сучасных формах, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі іншых этнасаў |
Колькасныя паказчыкі (удзел у творчых аб’яднаннях), творчыя работы |
Стварэнне варыянтаў тэкстаў, напеваў, харэаграфічнага руху, драматургічныя павароты дзеянні на аснове ведаў і валодання традыцыйнымі формамі; творчая камунікацыя |
||
ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі |
||
Кагнітыўна-пазнавальны (ведавы) |
Сістэма ведаў пра этнакультуру розных відаў і рэгіёнаў, яе марфалогію, функцыі і сувязі |
Анкетаванне, аналіз адукацыйных вынікаў |
Ступень адэкватнасці (правільнасць) і паўната аб’ёму ведаў |
||
Эмацыянальна-матывацыйны |
Эмацыянальны водгук, цікавасць да з’явы этнакультуры, неабходнасць больш даведацца і засвоіць вобразы ў працэсе адукацыі і самаадукацыі |
Колькасныя паказчыкі (удзел у мерапрыемствах) |
Фіксацыя водгуку па асэнсаванні (чаму?), цікавасці (пасіўная, эпізадычная, пастаянная, актыўная); матывацыі: няўстойлівая, спантанная, устойлівая |
||
Аксіялагічны (каштоўнасна-арыентаваны) |
Разуменне каштоўнасцей этнакультуры, усведамленне яе прыроды і пераемнасць ў развіцці культуры |
Анкетаванне, маніторынг |
Прызнанне каштоўнасці відаў, элементаў, маральных, ідэйна-сэнсавых асноў этнакультуры, здольнасць абнавіць свае адносіны і разуменне этнакультурных каштоўнасцей |
Творчыя работы этнаграфічнага характару |
|
Дзейнасны крытэрый |
Дзейнасны вопыт культуралагічнай адпаведнасці паводзін, захаванне норм этнаэтыкету, аб'ектыўная і талерантная пазіцыя ва ўзаемаадносінах |
Назіранне, анкетаванне, творчыя работы |
Наяўнасць вопыту, ступень яго развіцця ў побыце, на свяце, у абрадзе, ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі, з людзьмі старэйшага і малодшага ўзросту, у міжкультурным узаемадзеянні |
||
Творчы |
Вопыт творчасці ў этнакультурнай традыцыі, у рэгіянальнай спецыфіцы, у сучасных формах, у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі іншых этнасаў |
Колькасныя паказчыкі (удзел у творчых аб’яднаннях), творчыя работы |
Стварэнне варыянтаў тэкстаў, напеваў, харэаграфічнага руху, драматургічныя павароты дзеянні на аснове ведаў і валоданнея традыцыйных формаў; творчая камунікацыя |
||
Уключэнне педагогаў у даследчую дзейнасць у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта |
Міні даследаванне педагогаў |
Параўнальны аналіз |
Авалоданне педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі |
Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій Колькасць педагогаў, якія валодаюць тэхналогіямі |
Параўнальны аналіз |
Устойлівая матывацыя выкарыстання этнакультурных тэхналогій |
Узровень матывацыі |
Анкетаванне |
Якасць кіравання інавацыйным працэсам |
Наяўнасць сістэмы стымулявання педагагічных работнікаў Маніторынг, аналіз і кантроль якасці інавацыйнай дзейнасці Рацыянальнае планаванне інавацыйнай дзейнасці |
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы |
Узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці |
Усталяванне партнёрскіх сувязей Усведамленне новай ролі ў адукацыйным працэсе Задавальненне запытаў бацькоў на адукацыйныя паслугі Спрыяльны псіхалагічны клімат |
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы |
Задаволенасць вынікамі інавацыйнай дзейнасці |
Ступень задаволенасці ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу інавацыйнай дзейнасцю |
Анкеты |
Матывацыя педагогаў да трансляцыі інавацыйнага прафесійнага вопыту |
Колькасць публікацый, семінараў |
Метад экспертных ацэнак |
Стварэнне інфармацыйнай прасторы па вініках вопыту |
Колькасць аўтарскіх метадычных прадуктаў |
Метад экспертных ацэнак |
Узровень сфарміраванасці асобы вучня як носьбіта этнакультурных каштоўнасцей |
Узровень авалодання моўнай, маўленчай, інфармацыйнай, культурнай кампетэнцыямі |
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы |
Арганізацыя факультатыўных заняткаў і іх рэалізацыя |
Колькасная наяўнасць праграм, якія рэалізуюцца ва ўстанове адукацыі (колькасць і % ахопу вучняў факультатыўнымі заняткамі і заняткамі па інтарэсах) |
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы |
Далучэнне да этнакультурнай прасторы |
Колькасць мерапрыемстваў і колькасць наведвальнікаў музеяў, выстаў, экскурсій, сустрэч і г.д. |
Анкеты, маніторынгавыя мерапрыемствы |
Эфектыўнасць удзелу ў конкурсах, канферэнцыях
2018/2019 н.г.
- адкрыты раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” – дыпломы І і ІІІ ступені;
- раённы этап Х абласнога конкурса “Галасы гісторыі” – дыплом ІІ ступені;
- абласная пошукава-даследчая акцыя “Гісторыя Перамогі ў маёй сям’і” – дыплом ІІІ ступені;
- абласны этап рэспубліканскага конкурса “Не меркне летапіс Перамог” (намінацыя “Зорачка на карце раёна”) – дыплом ІІ ступені;
- раённая выстава работ педагогаў і вучняў “Велікодны кірмаш” – дыплом за перамогу ў намінацыі “Велікодны сувенір”;
- рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” – дыплом ІІ ступені;
- абласны конкурс фотаработ “Мы памятаем…” – дыплом ІІІ ступені;
- 2019/2020 н.г.
- рэгіянальны этап міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету” – дыплом ІІІ ступені”;
- раённы этап рэспубліканскай фларыстычнай выставы-конкурса “Лёд. Кветкі. Фантазія” – дыплом ІІІ ступені;
- раённы этап абласной віктарыны “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі!”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – дыплом ІІІ ступені;
- раённы завочны этап рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” – дыплом ІІ ступені;
- раённы этап абласнога конкурса фотаздымкаў “Я памятаю! Я ганаруся!”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – дыплом І ступені, два дыпломы ІІ ступені, два дыпломы ІІІ ступені;
- рэспубліканскі фестываль-конкурс творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы” – тры дыпломы ІІІ ступені;
2020/2021 н.г.
- XIV раённая навукова-практычная канферэнцыя “Шлях да пазнання” (даследчая работа вучаніцы VIII класа Звонка Маргарыты “Этнаграфічная лексіка ў нарысе У.Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі” пад кіраўніцтвам Камера Л.М.) – дыплом ІІІ ступені;
- раённы этап XXIV Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў “Калядная зорка” (дыплом ІІ ступені і два дыпломы ІІІ ступені);
- раённы конкурс на лепшае пісьмо замежнаму сябру “Ветлівы Карэліцкі край” – дыпломы І і ІІ ступені;
- Рэспубліканская Гадзіна памяці “Каханне і подзвіг”, прысвечаная героям Вялікай Айчыннай вайны Зінаідзе Тусналобавай-Марчанка і Іосіфу Марчанку – дыплом ІІІ ступені”;
- абласны конкурс экскурсійна-пазнаваўчага конкурса “З міру па нітцы” – дыплом лаурэата конкурса;
- VІІІ абласная адкрытая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі” (даследчая работа вучаніцы ХІ класа Аўчук Эльвіры “Таямніцы Петрапаўлаўскай царквы вёскі Вялікія Жухавічы” пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Врублеўскай І.Г.) – дыплом ІІ ступені;
- 2021/2022 н.г.
- раённы этап ХХV Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў “Калядная зорка” – дыплом І ступені;
- Епархіяльная дыстанцыйная алімпіяда школьнікаў, прысвечаная 800-годдзю благавернага князя Аляксандра Неўскага – два дыпломы ІІІ ступені;
- абласны фестываль-конкурс “Таленты Прынямоння-2022” – дыплом ІІ ступені;
- абласны конкурс “Камп’ютарныя распрацоўкі” (мабільны дадатак “Тэст гісторыі Беларусі”) – дыплом ІІІ ступені;
- ІХ абласная адкрытая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі” (даследчая работа вучаніцы ХІ класа Лебядзевіч Паўліны “Слаўныя людзі зямлі Жухавіцкай” пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Мамончык І.В.) – дыплом ІІІ ступені;
- абласны экскурсійна-пазнаваўчы праект з элементамі пачатковай тэхнічнай творчасці "З міру па нітцы" - дыплом ІІІ ступені.