Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

24 верасня 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: "Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць".

Дата: 24 сентября 2020 в 18:41, Обновлено 24 февраля 2021 в 10:37
136 просмотров

24 верасня 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: "Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць".

                   

З метадычнымі рэкамендацыямі па правядзенні мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацынага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – можна азнаёміцца тут.

         Мультымедыйную прэзентацыю, падрыхраваную Нацыянальным інстытутам адукацыі, можна скачаць тут.

         Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны тут.

        Пасяджэнні праходзілі ў кожным класным калектыве.

   У ходзе рэалізацыі КРОКУ 1 вучні атрымалі тэматычную інфармацыю ў суправаджэнні прагляда мультымедыйнай прэзентацыі, рэкамендаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дадаткова выкарыстоўвалася падарункавае выданне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (2019), якое змяшчае інфармацыю аб правах і абавязках грамадзін нашай краіны (с.42-45), а таксама матэрыялы электроннага дадатка да дадзенага вучэбнага выдання "Я і закон". Вучні таксама пазнаёміліся з абавязкамі грамадзян нашай краіны, з якога ўзросту наступае адміністратыўная і крымінальная адказнасць, дзейнасцю школьнікаў-медыятараў.

    На другім этапе КРОК 2 "Мы разважаем" было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай на першым этапе. У фокусе абмеркавання: адзінства правоў і абавязкаў, павага да законаў дзяржавы, мараль, права, маральнасць, сумленне, прававы статус.

    Кожны грамадзянін нашай краіны, у тым ліку і непаўнагадовы, абавязаны выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян, традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа, iншых нацый i народнасцей, авалодваць ведамі і рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасці, беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, усiх вiдаў уласнасці. Выкананне законаў дзяржавы з'яўляецца канстытуцыйным абавязкам кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. За іх невыкананне наступае юрыдычная адказнасць. Ніхто не можа быць вызвалены ад абавязкаў выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы іншых асоб.
     Правы і свабоды аднаго чалавека заканчваюцца там, дзе пачынаюцца правы і свабоды іншага чалавека. Таму на непаўналетняга падлетка таксама ўскладаецца абавязак паважаць правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.