Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 кастрычніка 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: "ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН".

Дата: 23 октября 2020 в 12:06, Обновлено 19 февраля 2021 в 12:12
89 просмотров

 22 кастрычніка 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме: "ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН".

         Пасяджэнні праходзілі ў кожным класным калектыве.

   У ходзе рэалізацыі КРОКУ 1 вучні атрымалі тэматычную інфармацыю ў суправаджэнні прагляда мультымедыйнай прэзентацыі, рэкамендаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: "ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі", "Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН".

    На другім этапе КРОК 2 "Мы разважаем" было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай на першым этапе. У фокусе абмеркавання: гісторыя ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, накірункі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё сяброўскіх адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў рашэнні міжнародных праблем, забеспячэнне павагі правоў чалавека, узгадненне дзеянняў розных краін, захаванне бяспекі і міру ва ўсім свеце, падтрыманне справядлівых дзеянняў нацый у адносінах адзін да аднаго, чалавечыя каштоўнасці, ініцыятывы Беларусі ў ААН, Беларусь як актыўны член ААН, роля Беларусі ў ААН.

      Арганізацыя Аб'яднаных Нацый - гэта міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
    ААН лічыцца ўніверсальным форумам, надзеленым унікальнай легітымнасцю, апорнай канструкцыяй міжнароднай сістэмы калектыўнай бяспекі, галоўным элементам сучаснай шматбаковай дыпламатыі.
     Асновы яе дзейнасці і структура распрацоўваліся ў гады Другой сусветнай вайны вядучымі ўдзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі. Назва "Аб'яднаныя Нацыі" было ўпершыню выкарыстана ў Дэкларацыі Аб'яднаных Нацый, падпісанай 1 студзеня 1942 года.

    У студзені 2020 года Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый (ААН) быў дадзены старт святкаванню свайго 75-гадовага юбілею, галоўнай тэмай якога з'яўляецца глабальнае абмеркаванне міжнароднага супрацоўніцтва і ролі ААН у пабудове будучага, якое мы хочам забяспечыць для сучаснікаў і будучых пакаленняў.
   Рэспубліка Беларусь і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Беларусі вырашылі аб'яднаць намаганні і дзейнічаць разам для таго, каб падчас кампаніі «ААН - 75» не толькі расказаць пра ролю Беларусі ў стварэнні ААН і звярнуць увагу грамадства на нязменную актуальнасць Статута ААН, але і распачаць нацыянальную дыскусію з удзелам моладзі па актуальных для Беларусі і ААН пытаннях устойлівага развіцця.
    У Беларусі ў 2020 годзе дадзены старт Дзесяцігоддзю дзеянняў па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця (МУР), абвешчанай Генеральным сакратаром ААН. Дзесяцігоддзе дзеянняў і здзяйсненняў - гэта заклік да ўрадаў, прадстаўнікоў бізнэсу, грамадзянскай супольнасці і ўсім людзям свету згуртавацца дзеля дасягнення мэтаў да 2030 года.
     У 2015 годзе Беларусь далучылася да Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, якая была прынятая краінамі - членамі ААН.

 З метадычнымі рэкамендацыямі па правядзенні мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" – "Школа Актыўнага Грамадзяніна" – можна азнаёміцца тут.  

Мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі, можна скачаць тут.  

Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.