Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дыялогавая пляцоўка па пытаннях адукацыі прайшла ва ўстанове адукацыі 09.10.2021 г.

Дата: 9 ноября 2021 в 20:32, Обновлено 9 ноября 2021 в 21:24
Автор: Гурин Н. В.
96 просмотров

Госць пляцоўкі - дырэктар Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Наталля Леанідаўна Кадлубай.

      Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі, чаму адукацыя ў Рэспубліцы – адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі, якое месца займае Беларусь па ўзроўню адукацыі ў свеце, у чым асаблівасць сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Наталля Леанідаўна расказала вучням, што азначае адукаваны чалавек, у чым складаецца значнасць адукацыі для асобы і грамадства.

         Асобна Наталля Леанідаўна спынілася на сістэме прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, расказала аб каледжы, дасягненнях навучэнцаў.

    Вучняў установы адукацыі цікавіла, ці можна атрымаць пасля заканчэння каледжа вышэйшую адукацыю, чым займаюцца навучэнцы ў вольны ад вучобы час, ці прэстыжны сёння рабочыя спецыяльнасці і інш. 

       У заключэнні Наталля Леанідаўна расказала вучням, чаму вырашыла звязаць сваё жыццё з адукацыяй, пажадала рабятам паспяховай вучобы і запрасіла на экскурсію ў каледж.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.