Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс "Класны кіраўнік у сацыяльнай сетцы"

Дата: 2 сентября 2022 в 11:43, Обновлено 1 ноября 2022 в 16:37
Автор: Гурин Н. В.
54 просмотра

У адпаведнасці з п. 139 Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Гродзенскай вобласці на 2021-2025 гады ў 2022 годзе праводзіцца абласны агляд-конкурс "Класны кіраўнік у сацыяльнай сетцы"

      Агляд-конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прафесійных кампетэнцый настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку інтэрнатных установах, абласным кадэцкім вучылішчы), і куратараў навучальных груп устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па выкарыстанні сеткі Інтэрнет, інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у практычнай дзейнасці.

    Этапы правядзення агляду-конкурсу:

падрыхтоўчы - май-жнівень 2022 г.;
першы этап ва ўстановах адукацыі - з 5 верасня па 30 верасня 2022 г.;
другі этап - раённы - з 3 па 31 кастрычніка 2022 г.;
трэці этап - абласны - з 1 па 30 кастрычніка 2022 г.


       Намінацыі агляду-конкурсу:

Лепшая інтэрнэт-платформа класнага кіраўніка (куратара навучальнай групы) (сайт, блог);
Лепшая старонка класнага (вучнёўскага) калектыва ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Instagram, Facebook);
Лепшы электронны метадычны прадукт па выхаваўчай рабоце;
Лепшы інтэрнэт-праект, прысвечаны Году гістарычнай памяці;
Лепшая анлайн-платформа ў дапамогу класнаму кіраўніку (куратару вучэбнай групы).

     Вынікі агляду-конкурсу, лепшыя электронныя метадычныя распрацоўкі па выніках абласнога этапа агляду-конкурсу будуць размешчаны на сайце ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

        Адміністрацыя ўстановы адукацыі запрашае класных кіраўнікоў прыняць удзел у конкурсе. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.