-
- Нарматыўная прававая дакументацыя
- Бяспечнае лета
- План выхаваўчай работы ў летні перыяд
- ДАЛ "СЛЕДАПЫТЫ"
- Лагер працы і адпачынку
- Палатачны лагер
- Працоўная практыка
- Спартыўная зала
- Школьная бібліятэка
- Камп'ютарны клас
- Каляндар знамянальных і памятных дат
- Графік работы адміністрацыі, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара ў летні перыяд
-
- Дзелавы стыль адзення
- Аб'яднанні па інтарэсах
- Прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў
- Метадычныя рэкамендацыі па афармленні класнага кутка
- Рэкамендацыі па арганізацыі работы вучэбна-метадычных аб'яднанняў педагагічных работнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка
- Шосты школьны дзень
-
- Рыхтуемся да здачы выпускных экзаменаў
- У дапамогу калегам
- Прафілактыка суіцыдальных паводзін
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Тэлефон Даверу/Телефон Доверия
- Прафілактыка экстрэмісцкіх паводзін моладзі
- "Кризисная" комната
- Прафарыентацыя
- Бяспека ў сетцы Інтэрнэт
- Палавая недатыкальнасць непаўналетніх
- Прафілактыка азартных гульняў
- Здаровы лад жыцця
- Дом без насілля
- Работа з прыёмнымі сем'ямі
- Агітацыя па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў
- Абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх
- Бацькам
- Вучням
- Настаўнікам
- Рэкамендацыі педагога-псіхолага,памяткі
-
- Электронныя звароты грамадзян
- Пералік адміністрацыйных працэдур дзяржаўнай установы адукацыі "Жухавіцкая сярэдняя школа" па заяўным прынцыпе "Адно акно"
- Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Вышэйстаячыя арганізацыі
- Асабісты прыём грамадзян
- Прамая і гарачая тэлефонныя лініі
- Кніга заўваг і прапаноў
ДАЛ "Следапыты" Дзень 14
Дзень пад назвай "Востраў фантазёраў" пачаўся з хвілінкі бяспечнасці "Бяспечныя гульні", падчас якой дзеці пазнаёміліся з пажаранебяспечнымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць з-за дзіцячага свавольства і гульняў, вывучылі правілы карыстання з пажаранебяспечнымі прадметамі.
Потым выхаванцы лагера адправіліся на экскурсію ў вёску Варонча. Нас сустрэла мясцовы бібліятэкар, якая правяла экскурсію па вядомых мясцінах вёскі.
Мы наведалі касцёл Св.Ганны, які быў пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя. У касцёле Святой Ганны былі ахрышчаны знакамітыя беларусы: фалькларыст і этнограф Ян Чачот і фатограф-імпрэсіяніст Ян Булгак.
Прайшоўшы за касцёл, рабяты ўбачылі каталіцкія могілкі, якія смела можна назваць сховішчам твораў надмагільнай скульптуры і помнікам культуры пахавання пад адкрытым небам. Тут пахаваная маці і браты Марыі Верашчакі – музы і каханай Адама Міцкевіча, а таксама бацькі Яна Чачота. Устаноўлена і памятная пліта апошнім гаспадарам – ахвярам падпалу партызанамі сядзібнага дома ў ноч з 30 красавіка на 1 мая 1943 года. Мясцовыя жыхары ноччу пад пагрозай распраў пахавалі абвугленыя астанкі ў магіле.
У ходзе экскурсіі дзеці таксама даведаліся, што на працягу двух стагоддзяў у склад сядзібна-паркавага комплексу ў Варончы ўваходзілі: сядзібны дом, "скарбчык", гаспадарчыя пабудовы (сыраварня, вадзяны млын, бровар, гамарня), сядзібны парк, касцёл. Рабяты наведалі будынак старога бровара. Гэта будынак канца XVIII стагоддзя, які захаваўся. Цяпер у ім размяшчаецца дзеючы спіртзавод.
Дзецям вельмі спадабалася экскурсія. Час праляцеў неўзаметку. Дадому хлопчыкі і дзяўчынкі вярталіся пад уражаннем ад убачанага і пачутага.
дзе наведалі касцёл, памяшканне бровара садова -паркавы ансабль. Вельмі многа цікавых гістарычных звестак аб узнікненні пасялення (і ўладальніках Варончы), касцёла св. Ганны даведаліся дзеці ад мясцовага бібліятэкара. Таксама дзецям паказалі старынныя і сучасныя пабудовы вёскі Варонча.
Пасля экскурсіі была праведзена кругавая гульня "Свет маіх захапленняў". Дзеці даведаліся пра розныя віды захапленняў і расказалі пра сваё "хобі". З мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей, уяулення дробнай маторыкі рук, лагічнага мыслення была праведзена гадзіна творчасці "Прырода і фантазія"
Телефоны: 76-3-70, 76-3-70, 76-3-22
Email: zhuhovichi@edu-korelichi.by