Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДАЛ "Следапыты" Дзень 14

Дата: 20 июня 2023 в 19:40, Обновлено 13 июля 2023 в 02:14
63 просмотра

     Дзень пад назвай "Востраў фантазёраў" пачаўся з хвілінкі бяспечнасці "Бяспечныя гульні", падчас якой дзеці пазнаёміліся з пажаранебяспечнымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць з-за дзіцячага свавольства і гульняў, вывучылі правілы карыстання з пажаранебяспечнымі прадметамі.

        Потым выхаванцы лагера адправіліся на экскурсію ў вёску Варонча. Нас сустрэла мясцовы бібліятэкар, якая правяла экскурсію па вядомых мясцінах вёскі.
     Мы наведалі касцёл Св.Ганны, які быў пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя. У касцёле Святой Ганны былі ахрышчаны знакамітыя беларусы: фалькларыст і этнограф Ян Чачот і фатограф-імпрэсіяніст Ян Булгак.
        Прайшоўшы за касцёл, рабяты ўбачылі каталіцкія могілкі, якія смела можна назваць сховішчам твораў надмагільнай скульптуры і помнікам культуры пахавання пад адкрытым небам. Тут пахаваная маці і браты Марыі Верашчакі – музы і каханай Адама Міцкевіча, а таксама бацькі Яна Чачота. Устаноўлена і памятная пліта апошнім гаспадарам – ахвярам падпалу партызанамі сядзібнага дома ў ноч з 30 красавіка на 1 мая 1943 года. Мясцовыя жыхары ноччу пад пагрозай распраў пахавалі абвугленыя астанкі ў магіле.
        У ходзе экскурсіі дзеці таксама даведаліся, што на працягу двух стагоддзяў у склад сядзібна-паркавага комплексу ў Варончы ўваходзілі: сядзібны дом, "скарбчык", гаспадарчыя пабудовы (сыраварня, вадзяны млын, бровар, гамарня), сядзібны парк, касцёл. Рабяты наведалі будынак старога бровара. Гэта будынак канца XVIII стагоддзя, які захаваўся. Цяпер у ім размяшчаецца дзеючы спіртзавод.
     Дзецям вельмі спадабалася экскурсія. Час праляцеў неўзаметку. Дадому хлопчыкі і дзяўчынкі вярталіся пад уражаннем ад убачанага і пачутага.

дзе наведалі касцёл, памяшканне бровара садова -паркавы ансабль. Вельмі многа цікавых гістарычных звестак аб узнікненні пасялення (і ўладальніках Варончы), касцёла св. Ганны даведаліся дзеці ад мясцовага бібліятэкара. Таксама дзецям паказалі старынныя і сучасныя пабудовы вёскі Варонча.

Пасля экскурсіі была праведзена кругавая гульня "Свет маіх захапленняў". Дзеці даведаліся пра розныя віды захапленняў і расказалі пра сваё "хобі". З мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей, уяулення дробнай маторыкі рук, лагічнага мыслення была праведзена гадзіна творчасці "Прырода і фантазія"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.