Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лагер "Сонечныя праменьчыкі". Дзень восьмы

Дата: 10 июня 2021 в 19:14, Обновлено 18 июня 2021 в 15:01
129 просмотров

Сёння выхаванцы лагера прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце "ШАГ", які прайшоў пад тэмай
"Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля"(Да сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя).

Дзень здароўя

Быць здаровым – гэта модна! Пад такім дэвізам прайшоў дзень здароўя у лагеры, які пачаўся з ранішняй зарадкі, як і ўсе астатнія.

Далей у атрадах прайшлі цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця: урок здароўя “Прыхільнасці, якія скарачаюць жыццё”, конкурс санбюлетнёў “У царстве гігіены”, вясёлыя старты “Лета на здароўе”.

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў былі разгледжаны прычыны і наступствы наркатычнай і алкагольнай залежнасці. Кожнае заданне замацоўвалася пытаннямі, якія накіроўвалі дзяцей на разважанне пра шкоду тытуню, алкаголю і наркотыкаў. У канцы мерапрыемстваў выхаванцамі былі створаны вобразы паспяховых людзей, у жыцці якіх адсутнічае залежнасць.

У гэты дзень усе дзеці пакінулі лагер са станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем! А самае галоўнае - паабяцалі весці здаровы лад жыцця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.