Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Дата: 28 января 2022 в 13:54, Обновлено 31 января 2022 в 14:26
Автор: Гурин Н. В.
127 просмотров

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня 2022 года ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а потым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося ў 11.00.

      На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш за 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.

        Работнікі і вучні старэйшых класаў установы адукацыі прынялі ўдзел у праглядзе прамой трансляцыі выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

                                

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.