Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДАЛ "Следапыты" Дзень11

Дата: 15 июня 2023 в 16:03, Обновлено 19 июня 2023 в 09:53
55 просмотров

Пад назвай "Востраў імён" прайшоў адзінаццаты дзень у лагеры. З мэтай развіцця цікавасці да гісторыка-краязнаўчай дзейнасці, да гісторыі роднага краю была арганізавана экскурсійная паездка на радзіму Якуба Коласа (у рамках экскурсійнага марафона "Поезд Памяти") перад якой у час мінуткі бяспекі "Ты- пасажыр" дзеці прайшлі інструктаж.

Адправіліся ў Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці, дзе размешчаны філіал музея "Мікалаеўшчына", які складаецца з чатырох мемарыяльных сядзіб - Акінчыцы, Альбуць,Ласток і Смольня. Якраз там, у гэтых наднёманскіх месцах прайшло дзяцінства і юнацкія годы песняра. Наведалі  мемарыяльны музей-сядзібу Акінчыцы ў якім беражліва захоўваецца гісторыя жыцця і творчасці  Я. Коласа, аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы.

Пасля вяртання дзеці пазнаёміліся з прэзентацыяй,"Зннакамітыя раёны Беларусі"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.