Навіны
У першым этапе прынялі ўдзел 4 вучні 10 класа. Рабяты прадставілі свае візітныя карткі, творчыя нумары, падрыхтавалі відэаролікі аб сваёй малой радзіме. У канцы рабяты адказалі на пытанні інтэлектуальна-пазнаваўчай гульні. Пераможцай першага этапа стала Кот Карына. Віншуем з перамогай!
У рамках акцыі "Нашы дзеці" вучні ўстановы адукацыі наведалі ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна" і перадалі яго выхаванцам падарункі, якія сабралі вучні ў рамках акцыі "Цуды на Каляды"
29.12.2022 года ва ўстанове адукацыі адбыўся Навагодні агеньчык для вучняў 8 - 11 класаў. Рабяты з вялікай адказнасцю падыйшлі да падрыхтоўкі свята, таму візітныя карткі каманд, творчыя нумары былі цікавымі і арыгінальнымі, па-сапраўднаму святочнымі. А якія смачныя навагодныя стравы былі прыгатаваны імі! Смех, жарты і цудоўны настрой панавалі ў зале на працягу вечара. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. А ў канцы вечара прайшла святочная дыскатэка.
У рамках акцыі “Нашы дзеці” лепшых навучэнцаў раёна сабралі ў найпрыгажэйшым замку Беларусі — Мірскім — на калядны баль.
Сваіх маленькіх гасцей сустракалі гаспадары замка з рода Радзівілаў. Для ўдзельнікаў балю разыгралі прадстаўленне, галоўныя героі якога навучылі дзяцей выконваць старажытныя танцы і нават прынялі хлопчыкаў у рыцары.
Нашу установу адукацыі прадставілі выдатнік вучобы Нячай Марыя і пераможца творчых конкурсаў рознага ўзроўню Знайдзён Арсеній.
Вучні нашай устанвы адукацыі прынялі ўдзел у раённай дабрачыннай ёлцы для дзяцей-сірот і інвалідаў, дзе весела і цікава праялі час з Дзедам Марозам і Снягуркай.
28.12.2022 г. ва ўстанове адукацыі праведзена навагодняя забаўляльная праграма для вучняў 5 - 7 класаў "Навагоднія ігрышчы з хохмамі і прыколамі". Цікавыя і вясёлыя гульні нікога не пакінулі абыякавымі, у зале панаваў вясёлы святочны настрой
27.12.2022 г. ва ўстанове адукацыі адбыўся навагодні ранішнік для вучняў 1 - 4 класаў. Дзеці з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у навагодніх гульнях, конкурсах, вадзілі хараводы і танчылі каля елкі.
23.12.2022 г. ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці. Лінейка пачалася з вынаса Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусі і выканання Дзяжаўнага Гімна. Падчас лінейкі былі падведзены вынікі ІІ чвэрці, дырэктар установы адукацыі Камера Л.М. уручыла Граматы, падзячныя пісьмы выдатнікам вучобы, актыўным удзельнікам творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.
Ва ўстанове адукацыі працягваецца збор падарункаў для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў і дзяцей са шматдзетных сем'яў у рамках акцыі "Цуды на Каляды". Вучні прыносяць цацкі, канцэлярскія і школьныя прыналежнасці, салодкія пачастункі.
Тэма: «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці).
Рабяты дапамагалі састарэлым людзям расчышчаць прыдамавую тэрыторыю ад снегу