Навіны
Акцыя прымеркавана да дня нараджэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Асноўнай яе мэтай з'яўляецца папулярызацыя прафесіі, веды аб бяспецы і руху юных выратавальнікаў.
2 верасня ў Жухавіцкай СШ, прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак, а асабліва тых, хто толькі пачынае сваё школьнае жыццё, сабралася мноства гасцей. Сярод іх начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч. Менавіта яна ўручыла 14 першакласнікам падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - вялікія і яркія кнігі «Беларусь - наша Радзіма». А школе дастаўся не менш важны падарунак - сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентара.
У канцы чэрвеня ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі прайшоў паўфінал знакамітага Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка-2019». На змаганне з'ехалася больш за 13 тысячы чалавек. Усе дэкламавалі творы беларускіх аўтараў і ў выніку ўсяго 15 чалавек трапілі ў фінал. Сярод іх вучаніца 11 класа Жухавіцкай СШ Аляксандра Полагава.
Жадаем Сашы поспехаў у фінале!
Інтэрв'ю з Аляксандрай глядзіце па наступнай спасылцы: