Навіны
Экскурсія на ААТ"Карэлічы-лен"
Віртуальная экскурсія па выставам музея Вялікай Айчыннай вайны
22 чэрвеня ў ДАЛ "Сонечныя праменьчыкі" Жухавіцкай сярэдняй школы прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Дню памяці і смутку.
Пачаўся дзень з урачыстай лінейкі, дзе дзеці паслухалі аповед пра герояў, якія пайшлі на фронт і не вярнуліся дадому, пра нягоды жыцця ў ваенны час.
Пасля лінейкі, ва ўрачыстай абстаноўцы, былі ўскладзены кветкі да помніка ў памяць аб воінах, якія аддалі свае жыцці за перамогу.
У памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам была обьявлена хвіліна маўчання.
Затым дзеці чыталі і абмяркоўвалі кнігу "Ніколі не забудзем".
Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у велапрабезе
Выхаваўчае мерапрыемства "О Любви, Добре и Милосердии"
У гэты дзень дзеці пабывалі на "Востраве сумленнасці". Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі навучальны мультфільм, абмеркавалі як стаць сумленным чалавекам. З дапамогай прэзентацыі пабывалі на віртуальнай экскурсіі. Дарогамі памяці - дарогамі свету.
Паважаныя рабяты! Запрашаем Вас правесці свой вольны час з карысцю і прыняць удзел у мерапрыемствах.
Віктарына па правілах бяспекі жыццядзейнасці "Навука бяспекі".
Дзеці прынялі актыўны ўдзел у эрудыт-шоу "Хочу всё знать", у ходзе якога праверылі свае інтэлектуальныя здольнасці, што садзейнічала выхаванню духа сяброўскіх спаборніцтваў.
Сёння ў выхаванцаў лагера першага атрада "Зямляне" прайшла экскурсійная паездка ў в.Даўгінава на ферму па вырошчванні слімакоў. А ў атрада "Марсіяне" экскурсія ў ПАВЧ №2 г.п.Мір.
Арганізацыі здаровага адпачынку спрыяла правядзенне спартландыі " Вясёлы мяч".
Дзесяты дзень лагера называўся "Пік Мужнасці".Ён прайшоў пад дэвізам "Кто не принадлежит своему отечеству, тот не принадлежит и человечеству" В. Белинский.
Урок - падарожжа " Зямля бацькоў - мая Зямля" прайшоў у памяшканні школьнага краязнаўчага музея. Дзеці ўзгадалі таямніцы і цуды жухавіцкай зямлі, прыўзналі заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаліся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала.
Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай самая галоўная наша задача.
Для выхаванцаў арганізавана інтэлектуальна-пазнаваўчая гульня "Я ведаю Беларусь", прысвечаная Году народнага адзінства.
У займальнай форме з выхаванцамі лагера прайшло адкрыццё лагернай змены.
Паважаныя рабяты! Запрашаем Вас правесці свой вольны час з карысцю і прыняць удзел у мерапрыемствах.
Сёння выхаванцы лагера прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце "ШАГ", які прайшоў пад тэмай
"Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля"(Да сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя).
Дзень здароўя
Быць здаровым – гэта модна! Пад такім дэвізам прайшоў дзень здароўя у лагеры, які пачаўся з ранішняй зарадкі, як і ўсе астатнія.
Далей у атрадах прайшлі цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця: урок здароўя “Прыхільнасці, якія скарачаюць жыццё”, конкурс санбюлетнёў “У царстве гігіены”, вясёлыя старты “Лета на здароўе”.
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў былі разгледжаны прычыны і наступствы наркатычнай і алкагольнай залежнасці. Кожнае заданне замацоўвалася пытаннямі, якія накіроўвалі дзяцей на разважанне пра шкоду тытуню, алкаголю і наркотыкаў. У канцы мерапрыемстваў выхаванцамі былі створаны вобразы паспяховых людзей, у жыцці якіх адсутнічае залежнасць.
У гэты дзень усе дзеці пакінулі лагер са станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем! А самае галоўнае - паабяцалі весці здаровы лад жыцця!