Навіны
Вучні Х - XI класаў сустрэліся з загадчыкам Жухавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Саўко Вольгай Фёдараўнай.
Тэма пасяджэння "Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас - галоўная каштоўнасць" (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі).
Краязнаўчая анлайн-віктарына “Гродна” ўяўляе сабой пералік пытанняў аб мінулым і сучасным жыцці горада Гродна. У ходзе віктарыны вучні замацавалі і паглыбілі веды аб родным краі, сваёй радзіме, прыродзе, працы, культуры, народнай творчасці.
У вёскі Жухавічы багатая і слаўная гісторыя. Шмат выдатных людзей нарадзіла наша зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць іх імёны. Вось толькі некалькі гістарычных постацяў: Камера Іван Паўлавіч, Батурэвіч Фёдар Міхайлавіч, Мяць Баляслаў Станіслававіч, Юшко Яўгенія Іосіфаўна, Варава Уладзімір Аляксеевіч, Стома Мікалай Андрэевіч.
Звернута ўвага бацькоў, як дапамагчы, а не нашкодзіць свайму дзіцяці, якое ўпершыню закахалася. Для бацькоў распрацавана памятка.
Экскурсія-падарожжа праведзена з мэтай азнаямлення вучняў з гісторыяй стварэння, адкрыцця музееў, з выставамі і шэдэўрамі музееў. У ходзе дадзенага мерапрыемства вучні пашырылі веды аб музеях свету, паглыбілі і замацавалі іх; ажыццяўлялася далучэнне вучняў да вывучэння сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны; абуджэнне цікавасці да мастацтва праз знаёмства з сусветнымі гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі.
У ходзе экскурсіі вучні пазнаёміліся з гістарычным мінулым і сучаснасцю вёскі Жухавічы. Ім былі прадстаўлены рэчы хатняга ўжытку, прылады ткацтва, ганчарныя вырабы, сялянскае адзенне. Разам з тым, вучні даведаліся пра ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Жухавіччыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, пра сучаснае развіццё вёскі.
Паважаныя бацькі вучняў Х - ХІ класаў. 20.10.2021 года ва ўстанове адукацыі адбудзецца круглы стол па тэме "Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці" ў рамках работы Бацькоўскага універсітэта. Запршаем да ўдзелу.
Матэрыялы будуць размешчаны на сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы "Работа з бацькамі" "Бацькоўскі універсітэт".
Бацькі азнаёмлены з асноўнымі прычынамі, якія звязаны з нежаданнем дзяцей вучыцца, дадзены парады, як выбраць правільную методыку вучэбнай матывацыі падлетка і павышаць вучэбную матывацыю школьнікаў.