Навіны
30 лістапада 2021 года з вучнямі 5-11 класаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны па прафілактыцы наркаманіі. Класныя кіраўнікі зачыталі дзецям лекцыйны матэрыял, распавядалі ім пра крымінальную адказнасць за захаванне, збыт і ўжыванне наркатычных рэчываў, правялі гутарку-апытанне: што мы ведаем пра наркотыкі, што значыць жыць побач з чалавекам, які ўжывае наркотыкі, праглядзелі відэаролікі.
Вучні VIII - XI класаў сустрэліся са старшым оперупаўнаважаным аддялення крымінальнага вышуку Карэліцкага РАУС Кузьмічом Дзянісам Мікалаевічам і участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Карэліцкага РАУС Валенцюкевічам Аляксандрам Уладзіміравічам.
Ва ўстанове адукацыі праведзены рэспубліканскі тэматычны ўрок "Каранавірус, што я павінен ведаць і ўмець", у ходзе якога вучні праінфармаваны аб сімптомах і шляхах распаўсюджвання захворвання, выкліканага вірусам SARS-CoV-2, прагрэсе ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса, азнаёмлены з мерамі прафілактыкі, а таксама магчымых шляхах зніжэння рызыкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, якія яны могуць прымяняць у паўсядзённым жыцці.
Зроблены акцэнт на каштоўнасці дзіцячага чытання як сродку адукацыі і выхавання школьнікаў. Дадзены рэкамендацыі па развіцці чытацкай цікавасці у дзяцей.
26 ноября 2021 года с 09.00 до 10.00 на базе Кореличского районного исполнительного комитета состоится прием граждан членом Национальной комиссии по правам ребенка, заместителем председателя Гродненского
областного исполнительного комитета Пранюком Виктором Францевичем по вопросам защиты прав и законных интересов несовершеннолетних.
Личный прием членом Национальной комиссии по правам ребенка будет проводиться по адресу: г.п.Кореличи, пл. 17 сентября, д. 9, каб. 57.
В ходе приема также можно обратиться по телефону 8(01596)3-04-14.
Предварительная запись на личный прием будет осуществляться по телефонам: 8 (01596) 2-12-55.
Паважаныя бацькі вучняў І - IV класаў. 20.11.2021 года ва ўстанове адукацыі пройдзе круглы стол "Кнігі ў жыцці школьніка" ў рамках работы Бацькоўскага універсітэта. Запрашаем да ўдзелу.
Матэрыялы будуць размешчаны на сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы "Работа з бацькамі" "Бацькоўскі універсітэт"
Вучні спаборнічалі ў практыкаваннях "Віс на сагнутых руках", "Падцягванне на перакладзіне" (хлопчыкі), "Падыманне тулава" (дзяўчынкі), прымалі ўдзел у спартландыі, спаборніцтве па валейболе. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Госць пляцоўкі - дырэктар Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Наталля Леанідаўна Кадлубай.