Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

11.09.2021 г. у рамках Тыдня спорту і здароўя ва ўстанове адукацыі пройдзе дзень здароўя "Адкрыццё спартыўнага сезону". Першакласнікаў чакае прыём у школьную спартыўную сям'ю, для вучняў 1 - 4 класаў будзе праведзена спартландыя, а для вучняў 5 - 11 класаў - турніры па валейболе і футболе.

7 сентября 2021 в 14:00 | Гурин Н. В. | нет комментариев

Другі тыдзень школьных заняткаў сёлета стаў Тыднем спорту і здароўя. Пачаўся ён з урачыстага адкрыцця. 6 верасня ў рамках адкрыцця "Тыдня спорту і здароўя"сярод вучняў 1-4 класаў прайшоў конкурс малюнкаў "Алімпійцы сярод нас"

У рамках Года народнага адзінства ва ўсіх класных калектывах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Падарожжа "Як да нас прыйшла кніга", круглы стол "З вытокаў роднай мовы", літаратурна-музычная кампазіцыя "Ад прадзедаў спакон вякоў", гульня-конкурс "Роднае слова", падарожжа ў мінулае "Пісьменства і друк" і інш. садзейнічалі выхаванню ў вучняў любові да роднай мовы, роднай зямлі, павагі да культуры беларускага народа.

4 сентября 2021 в 21:18 | Гурин Н. В. | нет комментариев

3 верасня на базе сельскага выканаўчага камітэта сумесна з членамі ГА "БРСМ" "Жухавіцкай СШ" адбыўся дыялог пакаленняў "19 год РАЗАМ!", прысвечаны Дню утварэння ГА "БРСМ"

У рамках акцыі будуць праведзены конкурсы малюнкаў, спаборніцтвы па гульнявых відах спорту, Дзень здароўя і іншыя спартыўныя мерапрыемствы. Запрашаем да удзелу!

3 сентября 2021 в 18:51 | Гурин Н. В. | нет комментариев

03 верасня ў рамках акцыі "Увага-дзеці!" з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і змяншэння няшчасных выпадкаў на дарогах з удзелам дзяцей ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча вучняў VI - VIII класаў з дзяржаўтаінспектарам міжраённага аддзела ДАІ Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Шавейка Я.А. У час сустрэчы вучні ўспомнілі правілы дарожнага руху ў якасці пешахода, веласіпедыста, пасажыра. Звернута асаблівая ўвага вучняў на рух дзяцей на веласіпедах і аўтасамакатах, пры перамяшчэнні з бацькамі ў аўтамабільным транспарце.

3 сентября 2021 в 16:04 | Гурин Н. В. | нет комментариев

Паважаныя рабяты! У першую школьную суботу новага навучальнага года вас чакаюць цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Запрашаем вас наведаць установу адукацыі.

2 сентября 2021 в 21:10 | Гурин Н. В. | нет комментариев

Уважаемые родители. Администрация учреждения образования проводит горячую телефонную линию по вопросам начала учебного года. Обращаться по телефонам 76-3-70, 80336883221 (директор).

2 сентября 2021 в 15:23 | Гурин Н. В. | нет комментариев

У пятніцу, 03.09.2021 г. ва ўстанове адукацыі адбудзецца бацькоўскі сход. Запрашаем да ўдзелу!

2 сентября 2021 в 14:56 | Гурин Н. В. | нет комментариев

Работа Бацькоўскага універсітэта будзе арганізавана з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:
І ступень - "Маё дзіця - малодшы школьнік" - для бацькоў вучняў І - ІV класаў;
ІІ ступень - "Маё дзіця - падлетак" - для бацькоў вучняў V - ІХ класаў;
ІІІ ступень - "Маё дзіця - старшакласнік" - для бацькоў вучняў Х - ХІ класаў.
Заняткі будуць праводзіцца 1 раз у чвэрць.

26 августа 2021 в 14:52 | Гурин Н. В. | нет комментариев

Паважаныя рабяты! Запрашаем Вас правесці свой вольны час з карысцю і прыняць удзел у мерапрыемствах.

31 июля 2021 в 10:16 | Гурин Н. В. | нет комментариев