Навіны
27.03.2023 г. адбылася раённая алімпіяда па веданні Правілаў дарожнага руху, у якой прынялі ўдзел вучні ІХ класа Лопух Дзмітрый і Дзячэнка Аніта. Віншуем з узнагародай Лопуха Дзмітрыя, які атрымаў дыплом ІІ ступені.
25 сакавіка 2023 года на базе ДУА «Турэцкая СШ» адбылася раённая спартакіяда "Тата, мама, я - спартыўная сям'я". Сям'я Марцінеўскіх ва ўзроставай групе з сынам 9 - 11 гадоў атрымалі дыплом ІІІ ступені, сям'я Рамановіч ва ўзроставай групе з сынам 12 - 14 гадоў - дыплом І ступені. Віншуем з узнагародамі!
24.03.2023 г. ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, дзе былі падведзены вынікі работы ўстановы адукацыі за ІІІ чвэрць.
У Рэспубліцы Беларусь 25 сакавіка 2023 г. з 20.30 да 21.30 адбудзецца штогадовая міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі". Мэты і задачы акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і экалогіі і адпавядаюць праводзімай у Рэспубліцы палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці прайшла сустрэча вучняў 9 - 11 класаў з фінансавым кансультантам прадпрыемства "Стравіта" Акулавай А.У.
29 марта 2023 года начальником главного управления образования Гродненского областного исполнительного комитета Абрамчиком Русланом Юрьевичем с 11.00 до 13.00 часов в управлении образования Кореличского райисполкома (пл.17 Сентября, д.9, каб.62) будет проводиться приём граждан с одновременным проведением “прямой телефонной линии” по телефону 2-21-82.
Предварительная запись на приём к Абрамчику Р.Ю. будет осуществляется по телефону 2-18-82.
22.03.2022 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні", прысвечаны 80-й гадавіне трагедыі ў Хатыні
22 сакавіка 2023 года ў 12.00 адбылася Рэспубліканская хвіліна маўчання ў памяць аб ахвярах Хатынскай трагедыі. Да хвіліны маўчання далучыліся вучні 1-11 класаў і працоўны калектыў установы адукацыі.
22 сакавіка 1943 года на беларускай зямлі не стала Хатыні. Нацыстамі жыўцом былі спалены 149 жыхароў, 75 з якіх дзеці. Вёска больш не адрадзілася. Мы памятаем! Беларусь памятае!
Афіцэры распавядалі пра гісторыю і спецыфіку выконваемых задач вайсковай часцю, пра паступленне ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, а таксама аб праходжанні ваеннай службы па кантракце.
У канцы свайго выступу для школьнікаў ваенныя інжынеры падарылі песню пра афіцэрскае сяброўства і таварыства, чым выклікалі бурныя эмоцыі!
Тэма "Гонар за Беларусь. Камфорт і утульнасць для кожнага" (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы)
Вучні за круглым сталом выказвалі сваё меркаванне аб карысных і шкодных прывычках.
16.03.2023 г. ва ўстанове адукацыі прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна для вучняў 7 - 11 класаў "Мы ў інтэрнет-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый"
15 сакавіка на Карэліччыне адзначылі Дзень Канстытуцыі. Асноўны закон краіны вызначае асновы ўлады і грамадскага жыцця, гарантуе правы і свабоды грамадзян, а таксама застаецца важным фактарам для фарміравання нацыянальнай самабытнасці беларусаў. У гэты дзень у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла дыялогавая пляцоўка, падчас якой юныя жыхары раёна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пашпарты. Ад нашай установы адукацыі ўдзел у акцыі прынялі: Абламейка Вераніка, Дука Кірыл і Рамановіч Уладзіслаў.
З 13.03.2023 па 17.03.2023 ва ўстановах адукацыі будзе праходзіць абласная інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Жыццё без шкодных звычак". Мэта акцыі: інфармаванне вучняў аб прычынах, формах залежных паводзін, наступствах ужывання псіхаактыўных рэчываў, інтэрнет-залежнасці; тлумачэнне асноўных фактараў рызыкі, звязаных з табакакурэннем, ужываннем алкоголю і наркотыкаў; навучанне канструктыўным спосабам захавання здароўя.
10.03.2023 г. ва ўстанове адукацыі прайшла сустрэча вучняў 8 - 11 класаў з намеснікам пракурора Карэліцкага раёна Юркевічам А.П., які расказаў аб генацыдзе беларускага народа
У рамках шостага школьнага дня з вучнямі 5 - 7 класаў праведзена конкурсная праграма "А ну, дзяўчынкі", у ходзе якой дзяўчаты паказалі, што растуць сапраўднымі гаспадынямі