Навіны
Квіз - гэта від інтэлектуальнай віктарыны, пытанні гуляюцца не толькі «на слых», але і адлюстроўваюцца на экране. Для піянераў былі разыграны 6 тураў па 6 пытанняў і рызыка-тур. Усе вучні прадэманстравалі свой інтэлект і кемлівасць.
Падтрымайце наш відэаролік - прагаласуйце за яго, зайшоўшы па спасылцы: http://korroo.by/happy-new-year-game/
Традыцыйна кіраўнікі дзяржорганаў і прадпрыемстваў, лідэры грамадскіх аб'яднанняў наведаюць сацыяльна значныя аб'екты і павіншуюць дзяцей, падараць ім камп'ютарную тэхніку, цацкі, спартыўны інвентар, прысмакі. Асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзецям са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, дзецям-інвалідам.
Каманда малодшых ювеналаў "Фіксікі" заняла 1 месца, а каманда юніёраў "Інтэлектуалы" - 3 месца. Віншуем з перамогай!
24 лістапада ў Жухавіцкай СШ прайшоў адборачны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі квіз". У гульні прынялі ўдзел 4 каманды, якія складаюцца з піянераў 5-8 класаў. У ходзе правядзення гульні вучні прадэманстравалі свой інтэлект і кемлівасць.
Перамагла каманда 7 класа атрада «Пунсовыя ветразі».
17 лістапада ў Жухавіцкай СШ адбылося фальклорнае свята “Багач”, дзе вучні пазнаёміліся з традыцыямі беларускага народа падчас заканчэння ўборкі ўраджаю. Затым гаспадыня з гаспадаром запрасілі ўсіх на Свята ўраджаю, дзе дзеці правялі прэзентацыю агародніны і пазнаёмілі з вырабамі і стравамі з яе.
6 лістапада з выхаванцамі лагера была праведзена спартыўная гульня "Заалагічныя забегі", у ходзе якой вучні пазнаёміліся з перамяшчэннем некаторых жывёл у прыродзе, замацавалі веды пра жывёл, пашырылі свой кругагляд; развівалі ўвагу, памяць, лагічнае мысленне і інш. Гульня садзейнічала выхаванню любові да прыроды, інтарэсу да жывёльнага свету.
У канцы дня з дзецьмі былі падведзены вынікі работы лагера, абмяркоўваліся праведзеныя мерапрыемствы, выхаванцы дзяліліся ўражаннямі і выказвалі пажаданні.