Навіны
Прайшлі спаборніцтвы па міні-футболу.
Адбыўся вечар знаёмства і адпачынку «Песни у костра».
30 мая, на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, празвінеў апошні званок для 11 адзінаццацікласнікаў і 13 дзевяцікласнікаў Жухавіцкай СШ. Нязменнымі атрыбутамі добрага, светлага і кранальнага свята сталі цёплыя словы, пажаданні, прыгожыя букеты кветак, рознакаляровыя шары і развітальны школьны званок.
Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр'евіч Абрамчык
павіншаваў усіх вучняў і іх бацькоў з завяршэннем 2018/2019 навучальнага года, пажадаў дзецям выдатнага адпачынку, а выпускнікам - поспехаў на ўступных экзаменах.
Урачыстая лінейка «Салют піянерскаму папаўненню!», прысвечаная Дню Вялікай Перамогі, 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню піянерскай дружбы, адбылася 18 мая 2019 года на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў г.п. Карэлічы. 138 чацвёртакласнікаў раённых школ (сярод якіх былі 13 вучняў Жухавіцкай СШ) уступілі ў рады Карэліцкай раённай піянерскай арганізацыі.
17 мая 2019 года на базе ДУА "Жухавіцкая сярэдняя школа" прайшоў фестываль дзіцячай творчасці "Маленькія таленты малой Радзімы".
Дзень Перамогі - гэта радаснае і ў той жа час сумнае свята. Гэта напамін аб тых страшных падзеях, пра вялікі подзвіг савецкага народа, які назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
Працягам свята стаў канцэрт-тэатралізацыя "Ты памятаеш, Беларусь, як гэта ўсё было? ...", у якім таксама прымалі ўдзел вучні нашай школы.
Дзень самакіравання – незвычайнае і доўгачаканае свята ў нашай школе. Гэта шанец паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна: бралі расклад і планы ўрокаў у настаўнікаў; дамаўляліся, хто і што вядзе. Старшакласнікі, з усёй адказнасцю, праводзілі ўрокі, правяралі знешні выгляд вучняў, сачылі за парадкам у школе. Дырэктар школы і яго намеснікі гэтак жа перадалі свае паўнамоцтвы ў рукі актывістаў. Ва ўсіх удзельнікаў дня самакіравання была магчымасць пасядзець у крэслах сваіх настаўнікаў, прайсці ў «свае» кабінеты.
У фестывалі прынялі ўдзел вучні нашай школы Пясецкі Арсеній і Ліннік Мікіта ў намінацыі "Мастацкая творчасць".
Звонка Маргарыта, вучаніца 6 класа Жухавіцкай СШ, стала лаурэатам І ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе "Новыя вяршыні - 2019", які праходзіў 8 красавіка ў г. Мінску.
Вучні навялі парадак у парку і на тэрыторыі Помніка загінуўшым воінам.
С целью повышения уровня безопасности населения, снижения количества пожаров, происходящих по причине несоблюдения гражданами правил пожарной безопасности в жилых домах, со 2 по 19 апреля 2019 года на территории Кореличского района будет проходить республиканская акция «За безопасность вместе».