Навіны
Тэма "Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года".
З 1 красавіка 2021 года ва ўстановах адукацыі стартаваў Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон "Глядзі і памятай", прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны
У ходзе Адзінага дня інфармавання будуць разгледжаны пытанні: "Захаванне гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", "Аб пажарнай бяспецы ў Гродзенскай вобласці", "Аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў".
12.04.2021 адбылася сустрэча вучняў VIII - XI класаў са старшым оперупаўнаважаным групы па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Карэліцкага РАУС маёрам міліцыі Ганікевічам І.І. на тэму "Прафілактыка ўжывання і распаўсюджвання наркатычных рэчываў"
Вучні VIII - XI класаў сустрэліся з настаяцелем храма Раства Іаанна Прадцечы в. Малыя Жухавічы Уладзімірам Калядой
Па стане на 06.04.2021 года на тэрыторыі Карэліцкага раёна зафіксавана 6 выездаў на ўзгаранні сухой расліннасці (4 з якіх адбыліся ў вёсцы Малая Мядзвядка Мірскага сельсавета, 1 выпадак у гарадскім пасёлку Карэлічы каля гаражнага кааператыву «Раманаўка», 1 выезд паблізу механізаваных майстэрняў агр. Красное), з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця і сухой расліннасці пашкоджаны 3 гаспадарчыя пабудовы
Супрацоўнікі МНС напярэдадні вясенніх свят нагадваюць аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў быце і на прыродзе
Тэма "Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў"
У суботу, 03 красавіка 2021 г., вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у раённым легкаатлетычным кросе на прызы газеты "Полымя" і РА РГА "Белая Русь". Пераможцамі і прызёрамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі: Андрушкевіч Аляксандр, Андрушкевіч Уладзімір, Богуш Ілля (дыплом І ступені), Рамановіч Уладзіслаў (дыплом ІІ ступені), Дукшт Арцём (дыплом ІІІ ступені). Віншуем рабят з перамогай і жадаем далейшых поспехаў.
3 красавіка вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Прыйдзі і пакланіся" па ўвекавечванні і захаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.